Цяпер непаўналетнія, якія пацярпелі ад любых формаў гвалту, пазбегнуць допытаў следчага. Замест гэтага з імі будзе працаваць спецыяльна падрыхтаваная каманда спецыялістаў – супрацоўнікі пракуратуры і псіхолагі.
Пакой апытання ў Гродне – адзін з двух, якія на сёння працуюць у Беларусі ў межах праекта Міжгнароднага грамадзкага аб’яднання “Разуменне”.
Старшыня праўлення аб’яднання Андрэй Маханько паведаміў “Твайму стылю”:
- Мы плануем адчыніць падобныя пакоі ва ўсіх абласных цэнтрах.
Гродзенскі пакой запрацаваў 19 студзеня, скончыўся трэнінг для каманды з Магілёва, ужо падрыхтаваныя спецыялісты для працы ў Гомелі і Кастрычніцкім раёне Мінска.
Дзяцей на размову накіроўваюць следчыя органы альбо сектар аховы правоў дзяцінства.
Гродзенскі пакой апытання пацярпелых ад гвалту дзяцей запрацаваў у сацыяльна-педагагічным цэнтры па вул. Урублеўскага 76а пры падтрымцы праекта Сусветным фондам дзяцінства Каралевы Швецыі Сільвіі.
Падчас апытання дзіцяці ў пакоі будзе працаваць відэакамера. У ідэале размаўляць з ахвярай гвалту павінны толькі адзін спецыяліст, астатнія, каб лішні раз не траўмаваць дзіця, будуць назіраць за працэсам праз экран тэлевізара ў суседнім пакоі.
Андрэй Маханько лічыць стварэнне пакояў апытання для дзяцей вельмі запатрабаваным.
У 2009 годзе толькі ад сэксуальных злачынстваў пацярпелі 270 беларускіх дзяцей.
Статыстыка мінулага года пакуль невядомая, але, па ўсім відаць, колькасць злачынстваў супраць дзяцей не змяншаецца.
Паводле http://t-styl.info